«Выказваем падтрымку народу Ізраіля ў іх барацьбе за сваю краіну». Ціханоўская асудзіла ХАМАС і падтрымала Ізраіль

У сувязі з атакай Ізраіля баевікамі палесцінскай групоўкі ХАМАС Святлана Ціханоўская запісала адмысловы зварот, у якім асудзіла тэрарызм і гвалт і выказала салідарнасць з народам і ўладамі Ізраіля.

07.10.2023 / 18:02

Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Мы катэгарычна асуджаем гэтую агрэсію і выказваем падтрымку народу Ізраіля ў іх барацьбе за сваю краіну. Тэрарызм і гвалт, захоп закладнікаў і катаванні, забойства мірных грамадзян не могуць быць апраўданыя нічым!» — заявіла Ціханоўская, выказаўшы ўпэўненасць, што «злачынцы, якія развязалі вайну і паквапіліся на ключавыя чалавечыя каштоўнасці, панясуць пакаранне».

Беларуская дэмакратычная лідарка выказала спачуванне сем'ям і блізкім загінулых падчас гэтай вайны і асобна звярнулася да больш як 120 000 беларусаў, якія цяпер жывуць у Ізраілі, з просьбай берагчы сябе і сваіх блізкіх.

«Дэмакратычныя сілы Беларусі выступаюць за ўсталяванне міру на Блізкім Усходзе і за мірнае вырашэнне канфліктаў», — падкрэсліла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Гомельскія прапагандысты пазлараднічалі з нагоды вайны ў Ізраілі

У 14 населеных пунктах каля мяжы Газы працягваюцца баі

«Чуем, як разбіваюцца вокны і аскепкі трапляюць па машынах». Беларусы Ізраіля пра тое, што адбываецца ў краіне

Ізраіль атакаваў у Газе 17 ваенных комплексаў

Прэм'ер Ізраіля: Гэта вайна

Напад ХАМАС на Ізраіль. Па ўсёй тэрыторыі краіны ўведзена надзвычайнае становішча

Nashaniva.com