Ізраіль гэтай ноччу наносіў масіраваныя ўдары па сектары Газа. Знішчаюць дамы баевікоў, атакавана каля 500 цэляў

Паведамляецца, што ліквідаваны адзін з камандзіраў баевікоў Рыфат Абу-Хілаль, ён жа «Абу аль-Абад».

09.10.2023 / 07:34

Фота: Fatima Shbair / AP

Авіяцыя Ізраіля ў ноч на 9 кастрычніка працягнула наносіць удары па сектары Газа, каб «знішчыць магчымасці тэрарыстычнай групы ХАМАС», вайскоўцы бамбяць не толькі дамы камандзіраў, а дамы ўсіх баевікоў, піша Times of Israel.

Атакавана каля 500 цэляў. Cярод цэляў, пацярпелых у ноч на 9 кастрычніка, былі:

Паведамляецца, што ліквідаваны адзін з камандзіраў баевікоў Рыфат Абу-Хілаль, ён жа «Абу аль-Абад».

Жыхары Газы кажуць, што ізраільская армія больш не дзейнічае па папераджальным пратаколе «Акеш ба гаг» («Стук па даху»), а адразу знішчае дамы адзін за адным.

Чытайце таксама:

ААН: Сектар Газа можа застацца без электрычнасці праз некалькі дзён

Кроў і агонь. Страшныя ФОТЫ з Ізраіля і Газы

Палесцінскія баевікі заявілі, што захапілі ў палон больш за 130 ізраільцян

Іран адмаўляе дачыненне да планавання нападу на Ізраіль

Nashaniva.com