Пракурор запрасіў для Паліны Шарэнды-Панасюк яшчэ год калоніі

Суддзя мусіць абвясціць рашэнне сёння ў другой палове дня.

09.10.2023 / 13:16

Паліна Шарэнда-Панасюк

Сёння працягваецца суд над палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк. Па інфармацыі брэсцкіх праваабаронцаў, пракурор запрасіў год зняволення для жанчыны, то бок максімум, які прадугледжвае (ч.1 арт.411 КК).

Суддзя мусіць абвясціць рашэнне сёння ў другой палове дня.

Паліна, якую затрымалі 3 студзеня 2021 года, павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

На волі яе чакаюць муж Андрэй і двое малых дзяцей.

Чытайце таксама:

Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе заявіла пра збіванні і ціск у калоніі

«Псіхалагічна Паліна трымаецца, але фізічна яе арганізм вельмі аслаблены» — зварот Андрэя Шарэнды да арганізацый і неабыякавых людзей

«Мех пабітых яблык ад невядомага «добразычліўца». Стала вядома, чаму не даходзяць перадачы да Паліны Шарэнды-Панасюк

У Рэчыцы пачынаецца суд над Палінай Шарэндай-Панасюк. Яе збіраюцца трэці раз пакінуць за кратамі

Nashaniva.com