Грамадства22

«Мех пабітых яблык ад невядомага «добразычліўца». Стала вядома, чаму не даходзяць перадачы да Паліны Шарэнды-Панасюк

Андрэй Шарэнда, муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, выказаў меркаванне адносна таго, чаму да ягонай жонкі ў Гомельскае СІЗА не даходзяць перадачы ад сваякоў.

«Сёння Паліну наведаў адвакат, якому яна расказала пра апошнюю з волі перадачу. Гэта было 1 верасня. Перадачы пачынаюць прымаць у 8:30, а ўжо ў 9:00 ёй у камеру прынеслі мех яблык. Пазначана прозвішча, якога яна не ведае.

Яблыкі пабітыя, нібы сабраныя каля дарогі. Мех стары, з дзяругі, у такім звычайна захоўваюць бульбу. І вага — дакладна 30 кілаграмаў. Якраз столькі, колькі даецца на месяц для перадач ад сваякоў.

Ад тых яблык Паліна адмовілася, іх выкінулі ў сметніцу. Але фармальна ў верасні на перадачы яна ўжо не можа разлічваць, бо ліміт вычарпаны», — расказаў Андрэй Шарэнда «Радыё Свабода».

Муж палітзняволенай мяркуе, што гэты падарунак ад невядомага «добразычліўца» — адмысловая аперацыя, каб пазбавіць ягоную жонку прадуктовых перадач, неабходных ёй пасля працяглай галадоўкі.

«Гэта спроба зламаць яе перад судом за нібыта злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Дакладны дзень суда яшчэ не прызначаны, мусяць правесці недзе на пачатку кастрычніка. Але ўжо ціснуць, нечага ад яе дамагаюцца», — мяркуе Андрэй Шарэнда.

Цяпер Паліну Шарэнду-Панасюк трымаюць у Гомельскім СІЗА. 23 жніўня стала вядома, што яшчэ ў Рэчыцкім ІЧУ палітзняволеная абвясціла галадоўку, пратэстуючы супраць завядзення новай крымінальнай справы.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна мелася выйсці летам мінулага года.

Але летась яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі і, адпаведна, з калоніі не выпусцілі. Не выпусцілі на волю і гэтым летам.

У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». На волі, за мяжой, застаецца яе муж і двое дзяцей.

Каментары2

  • Свабодны чалавек
    16.09.2023
    Ізвергі. Нелюдзі нейкія
  • Woodoo Cult
    16.09.2023
    А мой коммент опубликовать сосцали, редактарки-сцыкухи?

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»25

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА5

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»25

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць