Playboy разарваў кантракт з порнаактрысай за яе падтрымку Палесціны
Выданне заявіла, што Халіфа дазволіла сабе «агідныя і заганныя каментары, услаўляючы напады ХАМАС на Ізраіль і забойствы нявінных мужчын, жанчын і дзяцей».
10.10.2023 / 14:23
Мія Халіфа і нейкі мужчына. Фота: яе старонка ў інстаграме
Часопіс Playboy разарваў супрацоўніцтва з порнаактрысай Міяй Халіфай з-за яе допісаў у падтрымку ХАМАС і Палесціны ў інстаграме, піша РБК.
Часопіс напісаў, што вырашыў спыніць супрацоўніцтва з Халіфай. Яе старонка на платформе для аўтараў кантэнту Playboy ўжо недаступная. Выданне заявіла, што Халіфа дазволіла сабе «агідныя і заганныя каментары, услаўляла напады ХАМАС на Ізраіль і забойствы нявінных мужчын, жанчын і дзяцей».
Часопіс адзначыў, што падтрымлівае канструктыўныя дыскусіі, але нецярпімы да распальвання нянавісці.
Халіфа нарадзілася ў Ліване, аднак у дзіцячыя гады пераехала разам з сям'ёй у ЗША, дзе скончыла Тэхаскі ўніверсітэт. У порнаіндустрыі яна працавала з 2014 па 2015 год, таксама была мадэллю і вядучай. У інстаграме ў яе больш за 27 млн падпісчыкаў.
Чытайце таксама:
Ізраіль абвясціў пра буйнамаштабны ўдар па аб'ектах у Газе
Аятала Хаменеі: Іран цалуе рукі тым, хто напаў на Ізраіль
Падчас баёў у Ізраілі цяжка паранены генерал Арміі абароны — ураджэнец Беларусі