Дачку глыбоцкага журналіста Змітра Лупача Святлану пачнуць судзіць 16 кастрычніка

Яе затрымалі глыбоцкія міліцыянты ў пачатку мая. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану.

11.10.2023 / 15:39

Суд Глыбоцкага суда 3 мая пакараў яе спачатку 10 суткамі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прызначылі яшчэ 25 базавых штрафу, піша «Вясна».

Пазней Святлану перавялі ў віцебскі СІЗА у межах крымінальнай справы. Цяпер яе абвінавачваюць па «народным» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над ёй распачнецца 16 кастрычніка ў Першамайскім судзе Віцебска. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка.

Падтрымайце Святлану грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Чытайце таксама:

Супраць былога палітвязня Віталя Жука, які з'ехаў з Беларусі, распачалі новую крымінальную справу

20-гадовага ўдзельніка жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе збіраюцца пераводзіць з «хіміі» ў калонію

Ужо тры тыдні ў закрытым рэжыме працягваецца суд над музыкамі Tor Band. Ім пагражае да 12 гадоў калоніі

Nashaniva.com