Пуцін заявіў, што Малдова губляе сваю ідэнтычнасць
«Эліты гэтай краіны наогул лічаць, што яны не малдаване, яны называюць сябе румынамі», — заявіў расійскі кіраўнік.
13.10.2023 / 12:54
Уладзімір Пуцін на саміце кіраўнікоў СНД у Бішкеку. Фота: kremlin.ru
Малдова практычна страціла сваю ідэнтычнасць з-за выбару ўладаў краіны, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку, піша РБК.
«Эліты гэтай краіны наогул лічаць, што яны не малдаване, яны называюць сябе румынамі. Але гэта іх выбар, поўная страта ідэнтычнасці краіны — гэта выбар сённяшняга кіраўніцтва Малдовы. Але яны, паўтараю, хочуць так, ніхто не можа гэтаму перашкодзіць, акрамя самога народа Малдовы — калі ў гэтай краіне ёсць людзі, якія ўважаюць сябе, усё ж такі, малдаванамі», — сказаў расійскі прэзідэнт.
«Гэта выбар кожнага з нас — мы хочам захоўваць сваю ідэнтычнасць ці не? А праца ў рамках СНД дае нам такую магчымасць і, наадварот, узмацняе нашы пазіцыі, не замінаючы, пры гэтым, супрацоўнічаць адныя з аднымі і паважаць свае нацыянальныя асаблівасці», — дадаў Пуцін.
Чытайце таксама:
Мая Санду: Яўген Прыгожын планаваў пераварот у Малдове
Малдова знайшла газ танней і адмовілася купляць яго ў «Газпрама»
Кіраўнік малдоўскага «Спутніка», якога выгналі з краіны, аказаўся афіцэрам ГРУ