Свет22

Мая Санду: Яўген Прыгожын планаваў пераварот у Малдове

«Мы не можам гуляць у шахматы з рускімі, калі яны носяць баксёрскія пальчаткі», — заявіла прэзідэнтка Малдовы.

Вагнераўцы ў Растове-на-Доне падчас мяцяжу Яўгена Прыгожына. 24 чэрвеня 2023 года. Фота: Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

Прэзідэнтка Мая Санду сцвярджае, што заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, які загінуў у жніўні ў выніку авіякатастрофы ў Цвярской вобласці, планаваў дзяржаўны пераварот у Малдове ў пачатку года, але яго ўдалося прадухіліць. Пра гэта Санду распавяла ў інтэрв'ю Financial Times, піша Newsmaker.md.

«Гэта быў план, падрыхтаваны камандай [Прыгожына]. Яны хацелі, каб антыўрадавыя пратэсты сталі гвалтоўнымі», — сказала прэзідэнт Малдовы.

Паводле яе слоў, «Расія збіраецца павялічыць ціск на Малдову».

«Яны спрабавалі выкарыстоўваць газ, але ў іх не выйшла. Яны спрабавалі зрынуць уладу, і ім гэта не ўдалося. А цяпер яны спрабуюць масава ўмяшацца ў нашы выбары, выкарыстоўваючы вялікія сумы грошай», — сказала Санду.

У маі Еўрасаюз увёў санкцыі супраць прарасійскага алігарха Ілана Шора «за дэстабілізацыю сітуацыі ў Малдове». Праз месяц яго партыю прызналі неканстытуцыйнай. На гэтым тыдні Санду звярнулася да еўрапейскіх лідараў з просьбай увесці санкцыі супраць кампаній, звязаных з Шорам, якія ён выкарыстоўвае для пераводу грошай у краіну.

«Мы не можам гуляць у шахматы з рускімі, калі яны носяць баксёрскія пальчаткі», — заявіла Мая Санду.

Яна распавяла, што спецслужбы Малдовы адсачылі прынамсі €20 млн, якія Расія завезла ў краіну для выкарыстання ў палітычных мэтах, але рэальная лічба яшчэ вышэйшая.

«Інструменты, якія яны выкарыстоўвалі для ўвозу грошай, вельмі разнастайныя. На працягу некаторага часу мы бачылі, што грамадзян Малдовы адпраўлялі ў Маскву на самалётах праз Грузію. І кожны з гэтых людзей вяртаўся і вёз па €10 тыс. Апошнім часам мы бачым, што яны прывозяць банкаўскія карткі, выпушчаныя ў Дубаі. Яны проста раздаюць тысячы картак. Банкаўскія карткі для людзей, якіх яны спрабуюць падкупіць», — заявіла прэзідэнт Малдовы.

13 лютага Мая Санду заявіла, што Расія плануе здзейсніць у Малдове дзяржаўны пераварот з дапамогай пратэстаў апазіцыі і з прыцягненнем людзей з вайсковай падрыхтоўкай.

Заява Санду прагучала праз некалькі дзён пасля таго, як Уладзімір Зяленскі, выступаючы ў Бруселі на пасяджэнні Еўрапейскай рады, распавёў, што праінфармаваў Санду, што ўкраінскай разведцы «ўдалося перахапіць дэталёвы расійскі план дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў Малдове».

Каментары2

  • Типок Вагнерок
    07.10.2023
    Да и много чего хорошего планировал Хайль Петрович! К сожалению, Индрагузию на земле уже не построить. Но это не значит, что мы не будем пытаться ;)
  • Фраерок
    07.10.2023
    Типок Вагнерок, иди сначала попробуй проспаться, клоун накувалденный. Вами руководил опущенный, если это для тебя что то значит

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў10

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомель, Лунінец, Лельчыцы і Іўе больш не лічацца радыеактыўнымі7

«Адвакатка падманула маю жонку». Легендарны бубнач з маршаў Аляксей Санчук расказаў, як адседзеў доўгія шэсць гадоў і пра што нельга маўчаць3

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу3

Пад Гроднам знайшлі велізарны грыб памерам з чалавечую галаву ФОТЫ4

Беларус патануў у Свіслачы, зайшоўшы ў ваду па калена

Польскі плывец упершыню ў гісторыі пераплыў Балтыйскае мора. У вадзе ён правёў амаль 55 гадзін1

У Косаве злавілі двух беларусаў, якія нелегальна прыйшлі з Албаніі праз горы

Браканьеры прыдумалі хітрую схему вылаву рыбы на продаж у чарнобыльскай зоне2

Лукашэнка звольніў намесніка Карпянкова5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў10

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць