Польскі памежнік атрымаў траўму нагі праз атаку мігрантаў з беларускага боку

Мігранты кідалі камяні і галінкі ў польскіх памежнікаў.

15.10.2023 / 12:01

«На ўчастку «Белавежа» на польска-беларускай мяжы група замежнікаў кідала галінкі і камяні ў польскія патрулі. Адзін з супрацоўнікаў памежнай службы Польшчы атрымаў траўму нагі», — паведаміла Польская памежная служба.

За мінулыя суткі на тэрыторыю Польшчы паспрабавалі незаконна трапіць 59 замежнікаў.

У жніўні Польшча, Літва і Латвія папярэджвалі, што могуць цалкам закрыць мяжу з Беларуссю пры дзвюх умовах: узброены інцыдэнт на мяжы адной з краін, які будзе ўяўляць сур'ёзную пагрозу нацбяспецы, і арганізаваны масавы прарыў мігрантаў.

Чытайце таксама:

Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю

Nashaniva.com