У Ізраілі ў выніку атакі ХАМАС загінулі чатыры беларусы

МЗС Ізраіля агучыў лічбы загінулых замежнікаў, пра якіх вядома на гэты момант. Усяго ў выніку нападу ХАМАС загінулі 148 замежных грамадзян. Чацвёра з іх — беларусы.

16.10.2023 / 12:08

Фота: Alexi J. Rosenfeld / Getty Images

Яшчэ 143 замежнікі лічацца зніклымі без вестак.

Раней стала вядома, што Віталь Карасік, ураджэнец Магілёва, загінуў у выніку атакі байцоў ХАМАС на памежныя раёны на поўдні габрэйскай дзяржавы. 11 кастрычніка таксама стала вядома пра гібель 25-гадовай ураджэнкі Рэчыцы Алены Астапенка, якая служыла ў паліцыі і загінула ў баі з баевікамі ХАМАС.

Паводле беларускай амбасады ў Ізраілі, за апошнія дні па тэлефонах экстраннай сувязі да іх звярнуліся больш за 500 чалавек.

Памылкова зніклай у першыя дні пасля атакі ХАМАС палічылі 22-гадовую Лізавету Пруднікаву. Але выявілася, што яна ў парадку, а яе імя фігуравала, бо яна шукала сваячку Карыну Прытыка, якая была на фестывалі Nova. Тая дзяўчына загінула.

Nashaniva.com