У Брэсце мужчыну асудзілі па двух крымінальных артыкулах на тры гады калоніі
Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
16.10.2023 / 13:38
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
У Брэсцкім абласным судзе 13 кастрычніка вынеслі прысуд Паўлу Салагубу паводле двух артыкулаў:
- ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх)
- ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.
Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.
Паводле ч. 1 арт. 342 КК мужчыну прызначылі адзін год калоніі. Паводле ч. 1 арт. 130 КК — два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.
Шляхам частковага складання пакаранняў Паўлу прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытайце таксама:
«Была шчаслівая пабачыць зоркі і Месяц». Валерыя Касцюгова ў калоніі працуе на швейнай вытворчасці
Супраць былога палітвязня Віталя Жука, які з'ехаў з Беларусі, распачалі новую крымінальную справу