Гэты сусед Беларусі хоча правесці зімовую Алімпіяду разам са Швецыяй

Латвійскі бок ужо абмяркоўвае з калегамі са Швецыі пытанне аб выкарыстанні Сігулдскай трасы і іншай інфраструктуры.

18.10.2023 / 10:45

Выява: Figure skating / facebook.com

Латвія выказала жаданне стаць суарганізатарам Алімпійскіх гульняў у 2030 годзе, калі асноўнай краінай правядзення Алімпіяды стане Швецыя, піша Delfi.lv.

Латвійскі бок ужо абмяркоўвае з калегамі са Швецыі пытанне аб выкарыстанні Сігулдскай трасы і іншай інфраструктуры. Агульная сума меркаваных выдаткаў на правядзенне гульняў пакуль невядомая, аднак папярэднія разлікі ўжо ўключаюць у сябе не менш за паўсотні мільёнаў еўра.

58 мільёнаў еўра — прыкладна ў такую суму павінна абысціся рэканструкцыя Сігулдскай бабслейнай трасы для ўдзелу ў Алімпіядзе. Гэтымі разлікамі падзяліўся дырэктар Дэпартамента спорту Міністэрства адукацыі і навукі Уладзімір Стэйнбергс. Астатнія выдаткі, нават папярэднія, пакуль агучаныя не былі.

Зрэшты ён не выключае, што шведскі бок дапаможа пакрыць гэтыя выдаткі, а сама рэканструяваная траса для Латвіі стане каштоўным эканамічным актывам.

Гаспадар зімовай Алімпіяды 2030 года будзе названы ў ліпені наступнага года. 

Пра намер правесці зімовыя Алімпійскія гульні заявілі амерыканскі Солт-Лэйк-Сіці (горад прымаў Алімпіяду ў 2002 годзе), французскі Праванс.

Таксама заяўку збіраюцца падаць баснійскі Сараева (зімовая Алімпіяда праводзілася ў 1984 годзе), казахстанскі Алматы, канадскі Калгары (Алімпіяда праводзілася ў 1988 годзе), нямецкі Шмалькальдэн. Магчыма, заяўку падасць Іспанія (Каталонія і Арагон).

Швецыя ўжо праводзіла Алімпіяду, але гэта была летняя Алімпіяда ў 1912 годзе.

У 2026 годзе зімовая Алімпіяда пройдзе ў італьянскім Мілане і Карціна-д'Ампеца, прычым не выключана, што спаборніцтвы па санным спорце і бабслеі пройдуць у іншых краінах, бо траса ў італьянскіх Альпах састарэла.

Чытайце таксама:

Зімовая Алімпіяда ўпершыню пройдзе на тэрыторыі некалькіх краін

Беларусам не пакажуць найбуйнейшых спартыўных спаборніцтваў новага сезона — Эйсмант

Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2028 годзе пройдзе на тэрыторыі пяці асацыяцый

Nashaniva.com