Магілёвец атрымаў тры гады калоніі за выяву Лукашэнкі ў форме СС

7 верасня суд Кастрычніцкага раёна прысудзіў 30-гадовага жыхара Магілёва Арцёма Лапікава да рэальнага пазбаўлення волі за допіс у Інстаграме.

19.10.2023 / 06:58

Пасля выбараў у жніўні 2020 года Лапікаў размясціў у сябе на старонцы допіс з фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі ў нацысцкай форме СС. Публікацыя суправаджалася вершам, тэкст якога ў невядомы, піша Mayday.team.

Мужчыну абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі і (арт.367 КК РБ). Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў тры гады калоніі. Суддзёй на працэсе выступіла Жанна Пушкіна.

У лютым 2023 года Арцёма Лапікава затрымлівалі паводле арт.19.11 КаАП РБ. Тады яму далі 15 сутак. Мяркуецца, што сілавыя структуры пасля гэтага сталі пільна вывучаць яго сацыяльныя сеткі. У выніку ў пачатку жніўня ён быў зноў затрыманы і змешчаны пад варту ўжо ў рамках крымінальнага працэсу.

У Магілёве Лапікаў працаваў рабочым на будоўлі.

Чытайце таксама:

Міхаіла Лапунова асудзілі да адміністрацыйнага арышту пяты раз запар

У Светлагорскім раёне затрымалі двух братоў за замену лукашэнкаўскага сцяга на ўкраінскі

За данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне праграмісту далі шэсць гадоў калоніі

Nashaniva.com