Грамадства

Міхаіла Лапунова асудзілі да адміністрацыйнага арышту пяты раз запар

Гамельчука Міхаіла Лапунова, бацьку палітычнага зняволенага Мікіты Залатарова, зноў асудзілі ў судзе Цэнтральнага раёна горада Гомеля. Гэта ўжо пяты 15-суткавы прысуд гэтаму чалавеку, паведаміла «Гомельская вясна».

Тэрмін чацвёртага адміністрацыйнага арышту павінен быў скончыцца 9 кастрычніка, але замест волі Міхаіл Лапуноў чарговы раз быў асуджаны па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП Беларусі «Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі».

Суддзя Алеся Осіпава зноў прызнала мужчыну вінаватым у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і прызначыла новае пакаранне ў выглядзе 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Падтрымаць зняволенага Міхаіла Рыгоравіча Лапунова можна паштоўкамі і лістамі, даслаўшы іх на адрас: ІЧУ, вул. Міжгародняя, д. 26, г. Гомель, 246144.

Сын Міхаіла — Мікіта — ці не наймаладзейшы з затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі.

Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу — за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў яго родным.

Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць