Затрымалі трох супрацоўнікаў «Белспецэнерга»
Паведамляецца, што яны былі затрыманыя нібыта за падпіскі на паблікі, прызнаныя экстрэмісцкімі, а таксама за «распальванне нацыянальнай варожасці».
19.10.2023 / 12:45
Скрыншот відэа
Сілавікі затрымалі трох работнікаў інжынерна-тэхнічнага аддзела прадпрыемства «Белспецэнерга». Відэа з затрыманымі змешчана ў блізкім да ГУБАЗіКа тэлеграм-канале.
Паведамляецца, што яны былі затрыманыя нібыта за падпіскі на паблікі, прызнаныя экстрэмісцкімі, а таксама за «распальванне нацыянальнай варожасці».
Адзін з затрыманых кажа, што з пачаткам вайны ва Украіне ён не быў згодны з рашэннем расійскага камандавання, быў падпісаны на «дэстрктыўныя тэлеграм-каналы», а таксама пакідаў абразлівыя каментары ў адрас вайскоўцаў і міліцыянтаў.
Іншы работнік прамаўляе на відэа на беларускай мове. Ён кажа, што быў падпісаны таксама на дэструктыўныя каналы, рабіў рэпосты. Ён зазначае, што нягледзячы на тое, што ўсё выдаліў, усе роўна быў затрыманы.
Тэлеграм-канал паведаміў, што затрыманыя «распальвалі нацыянальную нянавісць у сеціве і расклейвалі ўлёткі».
Чытайце таксама:
Затрымалі ўдзельніцу жаночага ланцуга салідарнасці і двух мужчын, якія раздавалі кветкі
Міхаіла Лапунова асудзілі да адміністрацыйнага арышту пяты раз запар
«Яшчэ адзін пакутлівы год па ШІЗА, карцарах і ізалятарах». Вынесены прысуд Змітру Дашкевічу