БЕЛ Ł РУС

Свет

СК Расіі завочна выставіў абвінавачванне Яраславу Гуньку — ветэрану дывізіі СС «Галічына»

20.10.2023 / 14:17

Nashaniva.com

Гуньку выстаўлена абвінавачванне ў генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Украінскай ССР у гады вайны.

Яраслаў Гунька ў канадскім парламенце. Скрыншот відэа CBC News: The National

Следчы камітэт Расіі завочна выставіў абвінавачванне Яраславу Гуньку — 98-гадоваму ветэрану дывізіі СС «Галічына», які выступаў у канадскім парламенце падчас візіту Уладзіміра Зяленскага.

Вайскоўцы «Галічыны», уключаючы Гуньку, «пераследуючы асноўную ідэю нацызму — стварэнне расава чыстай дзяржавы (арыйскай расы), з мэтай поўнага знішчэння этнічнай групы славян, у тым ліку іншых нацыянальнасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі акупаванай Львоўскай вобласці УССР, здзяйснялі іх забойствы, прычынялі цяжкую шкоду іх здароўю і стваралі жыццёвыя ўмовы, разлічаныя на іх фізічную ліквідацыю», — гаворыцца ў паведамленні СК Расіі.

Цяпер вырашаецца пытанне пра абвяшчэнне Гунькі ў міжнародны вышук і завочны арышт. СК накіраваў запыты аб прававой дапамозе ў Беларусь, Канаду і Польшчу.

Пасля выступу Гунькі ў канадскім парламенце спікер палаты абшчын Энтані Рота, які і запрасіў ветэрана, папрасіў прабачэння і падаў у адстаўку. Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо прынёс прабачэнні ад імя краіны, нагадвае «Медуза».

Чытайце таксама:

Спікер парламента Канады пайшоў у адстаўку пасля запрашэння на выступ Зяленскага 98-гадовага ветэрана СС «Галічына»

Генпракуратура апублікавала спісы літоўцаў і латышоў, датычных да «генацыду беларускага народа»

Швед анансаваў на лістапад першы суд над памерлым «нацысцкім злачынцам»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула