Свет44

Спікер парламента Канады пайшоў у адстаўку пасля запрашэння на выступ Зяленскага 98-гадовага ветэрана СС «Галічына»

Запрашэнне Яраслава Гунькі і ўшанаванне яго апладысментамі выклікала ў Канадзе вялікі скандал.

Скрыншот відэа CBC News: The National

Спікер ніжняй палаты канадскага парламента, Палаты грамадаў, Энтані Рота, у аўторак абвясціў пра адстаўку з пасады на фоне скандалу з запрашэннем 98-гадовага ветэрана дывізіі СС «Галічына» Яраслава Гунькі на выступ Уладзіміра Зяленскага на мінулым тыдні, піша «Еўрапейская праўда».

У кароткай заяве ён падзякаваў парламентарыям за давер падчас абрання спікерам Палаты грамадаў Канады ў папярэднім і цяперашнім скліканнях.

«З цяжкім сэрцам паведамляю дэпутатам аб сваёй адстаўцы з пасады старшыні», — сказаў Рота, не ўдакладніўшы прычыны свайго рашэння.

Спікера заклікалі сысці ў адстаўку калегі і сябры ўрада пасля таго, як высветлілася, што ён запрасіў у парламент падчас візіту Зяленскага ў Канаду на мінулым тыдні 98-гадовага Яраслава Гуньку. Рота прадставіў яго як ветэрана Другой сусветнай вайны, які змагаўся супраць рускіх.

Пазней журналісты высветлілі, што Гунька служыў у 14-й грэнадзёрскай дывізіі Вафен-СС — добраахвотніцкім падраздзяленні, якое складалася пераважна з этнічных украінцаў пад камандаваннем нацыстаў.

Дывізія СС «Галічына» была створана нямецкімі войскамі з украінцаў для барацьбы супраць Чырвонай Арміі ў 1943 годзе. Нюрнбергскі працэс і так званая камісія Дэшэна, створаная ў Канадзе ў 1980-х гадах, не пацвердзілі дачынення ўдзельнікаў дывізіі да ваенных злачынстваў. Аднак дывізія абвінавачваецца ў карных аперацыях Вермахта супраць палякаў і габрэяў.

Запрашэнне Гунькі ў парламент Канады выклікала абурэнне яўрэйскіх арганізацый Канады і Польшчы, якія запатрабавалі тлумачэнняў. Спікер канадскай Палаты грамадаў тады папрасіў прабачэння, але спачатку ў адстаўку сыходзіць адмовіўся.

У офісе прэм'ера Канады заявілі мясцовым СМІ, што ні прэм'ер Джасцін Трудо, ні ўкраінскі бок не ведалі пра запрашэнне былога сябра дывізіі СС «Галічына», а такі ўчынак там безумоўна асуджаюць.

У 2021 годзе Нямеччына выказала Украіне пратэст праз марш у цэнтры Кіева з нагоды гадавіны дня стварэння дывізіі СС «Галічына».

Каментары4

  • Справядлівы
    27.09.2023
    А парады камуністаў-фашыстаў і рознай расейскай навалачы чаму не абурае яўрэйскія арганізацыі Канады і Польшчы?
  • Нечысць гэть
    27.09.2023
    Гнаць у шыю нечысць! И добра, што знайшлися журналисты, якия пачали гэтую тэму разганяць. Яшчэ б и Фрыланд у адстауку...
  • Ёсік
    27.09.2023
    Нечага нарабіў не тое, сам сышоў у адстаўку. А ў нас краіна не месцы стаіць, дэвальвацыі не будзе, салдаты ад суіцыду гінуць, шмат яшчэ чаго, і ніхто нікуды не сыходзіць. Адзін вусвты дзед лічыць, што кіраваць будзе да свайго скону (будзем спадзявацца, што не да нашага).

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве24

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве24

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць