Пункт пропуску «Тэрэспаль» зноў працуе

У 16:00 20 кастрычніка польскі бок у поўным аб'ёме аднавіў працу пункта пропуску «Тэрэспаль» паведаміў Дзяржпагранкамітэт Беларусі. Адноўлена афармленне як людзей, так і транспарту.

20.10.2023 / 16:53

Па стане на 16:00 у пункце сваёй чаргі чакалі 8 аўтобусаў, а легкавых аўтамабіляў перад ім не было.

Афармленне было прыпынена ў 14:30 20 кастрычніка, бо на тэрыторыі памежнага пераходу «Тэрэспаль» праводзілі рамонт асфальту.

Чытайце таксама:

Як прапускаюць праз мяжу тых, хто не паведаміў пра свой ДНЖ, карту паляка або іншае грамадзянства

На мяжы з Польшчай паставілі рэкламныя плакаты — палякаў хочуць завабіць у Беларусь таннай стаматалогіяй ФОТЫ

Ліміты на мяжы ў 1000 еўра працягнулі яшчэ на паўгода. Збіраліся скараціць напалову

Nashaniva.com