Эканоміка

Ліміты на мяжы ў 1000 еўра працягнулі яшчэ на паўгода. Збіраліся скараціць напалову

Планавалася, што з 1 кастрычніка для беларусаў мусілі значна зменшыцца бязмытныя ліміты правозу тавараў на мяжы — з 1000 да 500 еўра. Тое ж самае мела тычыцца і міжнародных пасылак. Але пакуль што зрабілі адтэрміноўку.

Фота ілюстрацыйнае

Сёння, 26 верасня, на пасяджэнні Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі актуальныя нормы працягнулі да 1 красавіка 2024 года.

Цяпер, калі чалавек перасякае мяжу ў наземных пунктах пропуску, бязмытна ён можа завезці тавары, кошт якіх не перавышае эквівалент 1000 еўра, а вага не большая за 31 кг. Ва ўсіх выпадках гаворка ідзе пра рэчы для асабістага карыстання.

Пры замове міжнародных пасылак аналагічныя правілы: кошт не павінен перавышаць суму, эквівалентную 1000 еўра, і вага не большая за 31 кг.

Калі чалавек ляціць самалётам, то ліміты прыкметна вышэйшыя — 10 000 еўра і 50 кг. Такія правілы ўвялі вясной 2022-га на паўгода, потым некалькі разоў падаўжалі.

Калі б Еўразійская эканамічная камісія сёння не прыняла ніякіх дадатковых рашэнняў, то з 1 кастрычніка аўтаматычна пачалі б дзейнічаць новыя ліміты: у наземных пунктах пропуску — 500 еўра і 25 кг; для міжнародных пасылак — 200 еўра і 31 кг. Гэта азначае, што ліміт па кошце пры перасячэнні мяжы скараціўся б у 2 разы, ліміт па вазе — з 31 кг да 25 кг. Для пасылак жа ліміт па коштах мог зменшыцца аж у 5 разоў, але дазволеная вага заставалася б ранейшай. Толькі пры пералётах на самалёце ліміты і раней планавалася захаваць ранейшымі (10 000 еўра і 50 кг).

Калі кошт ці вага ліміт перавышаюць, тады ўладальнік грузу мусіць плаціць мыта. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА54

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Дзюдзя, кока, лёля, буба і з таго ж шэрагу — папа. Прычым колішняя папа — зусім не цяперашні11

Ізраіль упершыню з сакавіка атакаваў Сірыю, абвінаваціўшы Турцыю ў спробе размясціць войскі на авіябазе ў Ідлібе

У Рыме праз засуху сталі бачныя апоры старажытнарымскага моста1

Былы міністр абароны Фёдараў заклікаў правесці ва Украіне выбары21

У Варшаве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыянера

«У пашпарце бабулі стаіць дата нараджэння 00.00.1945» — «А ў маёй XX.XX.1940». Як такое можа быць?8

Хмарачос «Газпрам Цэнтр» у Мінску амаль дарос да свайго найвышэйшага пункта ФОТЫ2

Рыжанкоў паляцеў адпачываць у КНДР10

«Крамнае ніколі не заменіць сваё». Жыхарка Мінскага раёна трымае на сваім падворку цэлую сотню птушак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА54

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць