У Гарадку зацвердзілі назву гарадскога сквера перад райвыканканам 

Ён будзе называцца «Вераніцынскі сквер».

21.10.2023 / 13:42

Названы ён у гонар Канстанціна Вераніцына, ураджэнца Глыбоччыны, які лічыцца найбойльш імаверным аўтарам сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе», напісанай у 1850-я гады, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

У скверы яшчэ ў 2002 годзе быў пастаўлены помнік галоўнаму герою паэмы палясоўшчыку Тарасу, так што новая назва цалкам лагічная.

Назва была выбрана шляхам грамадскага абмеркавання ў жніўні гэтага года. Для галасавання было прапанавана восем варыянтаў назвы сквера, у тым ліку і дасланыя мясцовымі жыхарамі. Большасць галасоў (53%) атрымала назва «Вераніцынскі сквер».

Чытайце таксама:

Каля Акадэміі навук адкрылі помнік сямі знакамітым беларусам

У Гомелі адкрылі самы маленькі помнік у Беларусі. Ён вельмі незвычайны

У Калінінградзе ўрачыста адкрылі помнік Мураўёву-Вешальніку

Nashaniva.com