«Мы злёгку афігелі». Тэлеграм-канал апублікаваў музычны «стоп-ліст» для школьных мерапрыемстваў

Тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» апублікаваў спіс выканаўцаў, якіх зараз нельга ўключаць пры арганізацыі навагодніх дыскатэк і выпускных вечароў. Яго ў рэдакцыю даслаў чытач. 

22.10.2023 / 15:31

Чытач распавёў, што спіс з'явіўся ў бацькоўскім чаце яго школы.

«Мы злёгку афігелі. Ну, з Navi Band, Сярдзючкай, Little Big ці «Ляпісамі» ўсё зразумела. Але няўжо хтосьці ўключае на выпускных Ганну Нятрэбка ці Іскуі Абалян? Або чым так не дагадзіла Лэдзі Гага?» — іранізуе чытач.

У спісе 87 артыстаў і гуртоў. Раней стала вядома, што менавіта такі чорны спіс быў зацверджаны Мінкультам. Цяпер яго даводзяць нават да сярэдніх навучальных устаноў. 

Чытайце таксама:

«Праз некалькі хвілін вагон пранізалі крыкі Агурбаш». Прапагандысты звярнулі ўвагу на песні ў цягніках

Вяскоўка выклала ў тыкток песню пра «Белую Русь». Ябацька абурылася, што тая недастойная выконваць патрыятычныя песні

Беларусы, якія сталі зоркамі ў Расіі: што з імі стала за час поўнамаштабнай вайны?

Макс Корж: «Не забывайце: беларусы нармальныя»

Nashaniva.com