Турцыя «ветліва папрасіла» кіраўніка Палітбюро ХАМАС пакінуць краіну

Ісмаіл Ханія жыве ў Катары, але шмат часу праводзіць у Турцыі — там ён знаходзіўся і ў момант нападу ХАМАС на Ізраіль.

23.10.2023 / 15:46

Ісмаіл Ханія. Фота: Wikimedia Commons

Турцыя «ветліва папрасіла» кіраўніка Палітбюро ХАМАС пакінуць краіну. Улады Турцыі прынялі такое рашэнне пасля з'яўлення ў сацсетках відэа, на якім Ханія і іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва ХАМАС «узносяць малітву падзякі» пры праглядзе навін аб нападзе на Ізраіль, паведамляе «Медуза» са спасылкай на выданне Al Monitor.

Пры гэтым хоць Турцыя, імаверна, спрабуе дыстанцыявацца ад ХАМАС, яна не збіраецца рабіць больш строгай сваю пазіцыю ў дачыненні да гэтай групоўкі настолькі, наколькі гэтага б хацелася заходнім краінам. У кіраўніцтве ХАМАС, адзначае выданне, таксама, відавочна, не лічаць рэакцыю турэцкіх уладаў праблемай.

21 кастрычніка ў Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбылася тэлефонная размова з Ісмаілам Ханіяй. Эрдаган распавёў Ханіі аб спробах Анкары дамагчыся рэжыму спынення агню, арганізацыі дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Газе, а таксама паведаміў пра магчымасць лячыць параненых палесцінцаў у Турцыі.

Чытайце таксама:

Выбух у бальніцы Газы выклікала ракета, выпушчаная з поўдня сектара — CNN

Беларусаў з сектара Газа не могуць эвакуяваць

Міністр абароны Ізраіля назваў тры этапы вайны з ХАМАС

Nashaniva.com