Бацьку палітзняволенага падлетка Мікіты Залатарова арыштавалі шосты раз запар. За кратамі ён з 8 жніўня

Міхаіла Лапунова 23 кастрычніка асудзілі ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Яго зноў абвінавацілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

24.10.2023 / 09:25

Міхаіл Лапуноў. Фота: Моцныя навіны

Гэтым разам яго справу разглядала суддзя Таццяна Волкава. Вынік суда пакуль невядомы, піша «Гомельская вясна». Але на волю ён не выйшаў.

Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна знаходзіцца за кратамі.

Сын Лапунова — Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.

Падтрымаць палітвязня: ІЧУ УУС Гомельскага райвыканкама. 246027, Гомель, Міжгародняя, 26, Міхаіл Рыгоравіч Лапуноў

Чытайце таксама:

Міхаіла Лапунова асудзілі да адміністрацыйнага арышту пяты раз запар

Непаўналетняга палітвязня Мікіту Залатарова 13 дзён трымалі ў ШІЗА

Да палітвязня-падлетка Мікіты Залатарова не пусцілі на спатканне маці

Nashaniva.com