У Мінск сёння зноў прыедзе кіраўнік МЗС Венгрыі
Ён возьме ўдзел у канферэнцыі па бяспецы.
26.10.2023 / 08:32
Петэр Сіярта. Фота: AP Photo / Virginia Mayo
Міністр замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэр Сіярта наведае сёння Мінск, дзе возьме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце», паведамілі РІА «Новості» ў прэс-службе МЗС Беларусі.
«На пленарным пасяджэнні (канферэнцыі) запланавана выступленне міністра замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэра Сіярта», — паведамілі ў прэс-службе. Там удакладнілі, што чакаецца асабістая прысутнасць кіраўніка венгерскага МЗС на канферэнцыі.
Сіярта ў лютым наведваў Беларусь з рабочым візітам, тады ў тым ліку прайшлі перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Алейнікам.
Беларускі міністр, у сваю чаргу, у красавіку наведваў Венгрыю, дзе пад сустаршынствам Алейніка і Сіярта прайшло пасяджэнне міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін.
Чытайце таксама:
Кіраўнік МЗС Венгрыі: Я прыбыў у Мінск гаварыць пра мір ва Украіне
Алейнік і Сіярта падпісалі праграму супрацоўніцтва на 2023 год