Два беларускія хакеісты згулялі ў матчы НХЛ на адкрытым паветры пры 50 тысячах гледачоў

Сёння ў канадскім Эдмантане прайшла гульня паміж «Эдмантан Ойлерз» і «Калгары Флэймз». Матч, які меў назву «Класіка спадчыны», прайшоў пад адкрытым небам у гонар 20-годдзя першай такой гульні ў Нацыянальнай хакейнай лізе.

30.10.2023 / 10:03

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от NHL Public Relations (@pr_nhl)

Перад гульнёй адбылося музычнае шоу. У матчы ўдзельнічалі беларускія гульцы «Калгары»: абаронца Ілья Салаўёў і форвард Ягор Шаранговіч.

Салаўёў правёў матч у другой пары абаронцаў. На пляцоўцы ён правёў 16 хвілін і 36 секундаў, на яго рахунку два сілавыя прыёмы, каэфіцыент карыснасці «-3».

Шаранговіч згуляў у чацвёртай тройцы нападу. Ён правёў на лёдзе 9 хвілін і 23 секунды, зрабіў два кідкі па варотах, каэфіцыент карыснасці «-1».

«Калгары» прайграў 2:5.

Упершыню матч на адкрытым паветры «Класіка спадчыны» быў згуляны ў сезоне 2003/2004. Тады 22 лістапада 2003 года на стадыёне Садружнасці ў Эдмантане «Ойлерз» сустрэўся з «Манрэаль Канадыенс». Тады быў мароз -18°C, але паядынак сабраў 57 167 гледачоў. 

Чытайце таксама:

Трагедыя ў Англіі. Экс-гулец НХЛ памёр з-за страшнага парэзу шыі падчас матча

У Беларусі стварылі жаночы хакейны чэмпіянат. Там будзе ўсяго тры каманды, і гэта нешта моцна нагадвае

Яшчэ адзін беларус дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лізе

Ягор Шаранговіч закінуў сваю першую шайбу за «Калгары Флэймз»

Удава хакеіста Руслана Салея паказала фота сваіх дарослых дзяцей

Nashaniva.com