Спорт11

У Беларусі стварылі жаночы хакейны чэмпіянат. Там будзе ўсяго тры каманды, і гэта нешта моцна нагадвае

Каманды створаныя паводле геаграфічнага прынцыпу.

Выява: hockey.by

Упершыню ў гісторыі беларускага хакея заснавана Ліга жаночага хакея, паведамляе Федэрацыя хакея Беларусі.

Будуць сфарміраваныя тры каманды, скампанаваныя па геаграфічным прынцыпе:

  • каманда, якая прадстаўляе пераважна сталічны рэгіён;
  • каманда, якая прадстаўляе заходні і цэнтральны рэгіёны, у склад якой увайшлі хакеісткі Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей;
  • каманда паўночнага і ўсходняга рэгіёнаў, якая аб'яднала спартсменак з Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Усе каманды правядуць па 16 матчаў за сезон, якія ўкладуць у чатыры гульнявыя тыдні: адзін восенню, адзін зімой і два вясной.

Па выніках рэгулярнага чэмпіянату будуць вызначаны два фіналісты, якія разыграюць званне чэмпіёна ў фінальнай серыі. Пры гэтым камандзе, якая заняла першае месца па выніках рэгуляркі, будзе дастаткова адной перамогі. Камандзе ж, якая заняла другое месца, для заваёвы залатых медалёў трэба будзе перамагчы двойчы.

Старт чэмпіянату — 30 кастрычніка.

Гэта нагадвае хакейны мужчынскі чэмпіянат у ГДР.

Там першы чэмпіянат быў разыграны ў 1949 годзе, і першапачаткова ў вышэйшай лізе было сем камандаў, быў нават другі дывізіён. Так было да 1969 года. Перад гэтым права на правядзенне летняй Алімпіяды 1972 года атрымаў Мюнхен (ФРГ), і кіраўніцтва ГДР вырашыла, што гэта шанец атрымаць прызнанне ў спорце. Кіраўніцтва сацыялістычнай краіны палічыла, што поспеху ў індывідуальных відах спорту дабіцца куды лепей, чым у камандных. Спорт у ГДР зазнаў моцную рэформу, хакей быў аднесены да малацікавай другой катэгорыі. Федэрацыя хакея была расфармаваная, а каманды распушчаныя.

Аднак па ініцыятыве міністра дзяржаўнай бяспекі Эрыха Мільке пакінулі дзве каманды: «Дынама» Берлін і «Дынама» Вайсвасер (гарадок каля Дрэздэна).

І 20 гадоў гэтыя дзве каманды разыгрывалі паміж сабой першынство.

У розны час клубы праводзілі паміж сабой ад 6 да 12 матчаў, у канцы 1980-х ужо паявіліся серыі з некалькі матчаў. Таксама ў канцы 1980-х узнікла ідэя далучэння трэцяга клуба з Крымічаў, але яна так і засталася ідэяй. А ў 1990-м памерла ГДР.

Каментары1

  • Ёсік
    27.10.2023
    Па-расейску аформілі сваю шыльду. Мала тры каманды, няма сэнсу выкладацца, усё роўна медалі будуць. Трэба яшчэ дадаць каманду дырэктара саўгаса, у яго атачэньні шмат моцных дзяўчын. Трэба яму падказаць, каб толькі не ставіў натальлю качанаву трэнерам, заваліць усё, бо хакей не можа па метадычцы існаваць. Хай сам кіруе, у 20-м годзе спас увесь сьвет ад вайны???, мо і свой любімы хакей зьберажэ.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць