У Лёзне асудзілі за «экстрэмізм» жыхарку Мінска

Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльнай сетцы пакараў штрафам у памеры 999 рублёў работніцу сталічнай гандлёвай сеткі Кацярыну Крывічэнку. Па просьбе жанчыны разбіральніцтва адміністрацыйнай справы прайшло ў яе адсутнасць, піша «Віцебская вясна»

30.10.2023 / 17:17

У судзе быў зачытаны пратакол, які паступіў з мясцовага аддзялення міліцыі, у якім гаварылася аб тым, што Алена ў інстаграме, маўляў, захоўвала інфармацыю з канала «Мая краіна Беларусь». Гэты канал раней рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля быў унесены ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

«Правапарушальніца» хадайнічала аб разглядзе справы ў яе адсутнасць. Суддзя Лапушынскі на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пастанавіў пакараць Крывічэнку штрафам у даход дзяржавы ў суме 999 рублёў, а таксама канфіскаваў мабільны тэлефон, які ёй належаў.

Чытайце таксама:

«Нават каб напісаць ліст, не хапае часу». Экс-журналістка Ірына Слаўнікава працуе ў калоніі ў швейным цэху

Беларуса асудзілі на 12 гадоў у Маскве

У Ваўкавыску затрымалі двух настаўнікаў — праваабаронцы

Nashaniva.com