Год таму 28-гадовы мужчына ўчыніў ДТЗ, у якім яго грузавік раздушыў таксі з людзьмі. Паведамлялася, што мужчына быў пад наркотыкамі і ў неадэкватным стане.

Падрабязнасці гэтай жудаснай аварыі распавядалі амаль усе СМІ: «На вуліцы 1905 года ў лістападзе 2022 года грузавік Volvo раздушыў аўтамабіль таксі. Машыну скамячыла паміж фурай і аўтобусам, ад легкавіка нічога не засталося. Кіроўца таксі і пасажырка загінулі адразу, вядома, што дзяўчына села ў таксі за некалькі секундаў да ДТЗ…»
Спачатку гучала версія, што ў грузавіка сапсаваліся тармазы, падчас суда стала вядома, што аўто было цалкам спраўнае.
Са слоў мужчыны, ён заснуў за рулём, а прачнуўся ад моцнага ўдару.
Пасля ДТЗ кіроўца ўцёк з месца здарэння, але яго затрымалі ў той жа дзень. Асобу мужчыны высветлілі: ён нарадзіўся ў Беларусі ў Калінкавічах.
«Прашу прабачэння перад усімі за свае дзеянні і прашу перад Богам, што мне толькі застаецца. Я хачу пакаяцца перад усімі роднымі за свае дзеянні, я не хацеў гэтага», — сказаў віноўнік ДТЗ.

Нядаўна суд асудзіў Вячаслава Півавара да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з пазбаўленнем права кіраваць транспартным сродкам на тры гады. Прысуд ён выслухаў моўчкі, закрыўшы твар рукамі, паведамляе Blizko.by.
Каментары