Прэзідэнт Ізраіля пацвердзіў гібель 22-гадовай Шані Лук і расказаў некаторыя падрабязнасці

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг даў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild. У ім ён расказаў падрабязнасці гібелі грамадзянкі Ізраіля і Германіі Шані Лук, выкрадзенай баевікамі ХАМАС з музычнага фестывалю Nature Party 7 кастрычніка.

30.10.2023 / 18:07

Шані Лук. Фота з сацсетак дзяўчыны

Па словах Герцага, ізраільскія вайскоўцы знайшлі чэрап дзяўчыны. «Гэта азначае, што гэтыя варвары і садысты проста адсеклі ёй галаву», — сказаў прэзідэнт Ізраіля.

Ён дадаў, што цяпер працягваецца працэдура апазнання яшчэ 40 целаў ізраільцян, якія загінулі падчас нападу баевікоў ХАМАС. Герцаг адзначыў, што многія целы былі расчлененыя або спаленыя.

7 кастрычніка баевікі ХАМАС апублікавалі відэа, на якім Шані Лук ляжыць без прытомнасці ў кузаве грузавіка. 10 кастрычніка маці Шані Рыкарда Лук паведаміла, што яе дачку даставілі ў бальніцу ў сектары Газа з цяжкай траўмай галавы. Сёння Рыкарда Лук расказала журналістам, што яе дачка мёртвая.

Чытайце таксама:

Целы ахвяр атакі ХАМАС былі знойдзеныя ў абдымках 

Лідар ХАМАС у сектары Газа зрабіў першую публічную заяву з пачатку вайны

ХАМАС маніць? Прадстаўнік Ізраіля паставіў пад сумнеў колькасць загінулых у Газе

ХАМАС паведаміў пра смерць 50 закладнікаў

Nashaniva.com