Свет33

Целы ахвяр атакі ХАМАС былі знойдзеныя ў абдымках 

Бацькі Ліяны, Гіл і Піт Брыслі, распавялі, што яна да канца спрабавала абараніць сваіх дачок. «Ліяна зрабіла як любая маці — трымала сваіх дзяцей на руках», — сказалі яны.

Яхель (злева) з маці Ліянай (у цэнтры) і сястрой Нояй. Фота: сайт Бі-бі-сі

Бацькі жанчыны брытана-ізраільскага паходжання, забітай у сваім доме баевікамі ХАМАС разам з двума дзецьмі, кажуць, што іх знайшлі ў абдымках адна адной, піша Бі-бі-сі.

48-гадовая ўраджэнка Брысталя Ліяна Шарабі і дзве яе дачкі-падлеткі загінулі 7 кастрычніка ў сваім доме ў кібуцы Беэр, калі яго штурмаваў ХАМАС.

Бацькі Ліяны, Гіл і Піт Брыслі, распавялі, што яна да канца спрабавала абараніць сваіх дачок. «Ліана зрабіла як любая маці — трымала сваіх дзяцей на руках», — сказалі яны.

Бацькі Ліяны, якія жывуць цяпер у англійскім Брыджэндзе, распавялі Бі-бі-сі пра сваю дачку і ўнучак Ною і Яхель праз некалькі дзён пасля іх пахавання.

На думку Гіл Брыслі, у Ізраілі звычайна панавала прыязная атмасфера, і краіна была «выдатным месцам для стварэння сям'і».

«Там, дзе яны жылі, пры нармальных абставінах было самае бяспечнае месца для выхавання дзяцей, выдатныя дзіцячыя сады, школы, яны ўсіх ведалі, займаліся спортам, каталіся на роварах, ездзілі ў іншыя раёны Ізраіля», — сказала жанчына.

Так было да 7 кастрычніка, калі ХАМАС захапіў дом Шарабі, у які яны пераехалі тры гады таму.

Па словах Піта Брыслі, гэтую навіну ён убачыў па тэлевізары:

«Я ўключыў тэлевізар, убачыў, што пачалася бяда, паслаў Ліяне паведамленне, каб спытаць, ці ўсё з ёй у парадку, але яна не адказала, — сказаў ён. — Думаю, да таго часу яна ўжо была мёртвая. Іх дом быў адным з найбліжэйшых да бар'ера, праз які ўвайшлі баевікі ХАМАС. Усе, хто знаходзіўся на вуліцы, былі забітыя ці цяжка параненыя».

Па словах Гіл Брыслі, пазней яны даведаліся, што ізраільскія салдаты знайшлі целы іх унучак у абдымках Ліяны.

Па словах Гіл Брыслі, целы Яхель і Ноі знайшлі ізраільскія вайскоўцы. Фота: сайт Бі-бі-сі

Гіл Брыслі распавядае, што Ліяна была «шчаслівым дзіцем» і «заўсёды хацела падарожнічаць па свеце».

Паводле яе слоў, у 19 гадоў Ліяна пераехала з Брысталя ў ізраільскі кібуц, праз некалькі месяцаў сустрэла свайго будучага мужа і вырашыла будаваць там сваё жыццё: вывучыла іўрыт і нарадзіла дзвюх дачок — Яхель і Ною. На момант нападу ХАМАС ім было 13 і 16 гадоў.

Гіл Брыслі апошні раз бачыла дачку і ўнучак у ліпені, пасля таго як яны пабывалі на бат-міцве Яхелі і правялі два тыдні вакацый, «гуляючы ў басейне і дурэючы».

Не маючы магчымасці прыехаць на пахаванне, члены сям'і развітваліся з загінулымі з дапамогай WhatsApp — глядзелі цырымонію пахавання, на якую сабраліся сотні людзей.

«Мы адчуваем здранцвенне… Што здарылася — тое здарылася, мы не можам гэтага змяніць, — кажа Гіл Брыслі. — Мы павінны праз гэта прайсці».

Каментары3

  • Воля
    30.10.2023
    Не хочаце нарэшце пісаць яшчэ і пра забітых ізраільцянамі жанчын і іх дзяцей? Іх неяк будзе заўважна паболей. А пра забітых ізраільскімі вайскоўцамі вашых калег?
    Гэтая гульня ў адні вароты будзе дорага кпштаваць і беларускай журналістыцы, і праваабароне, і грамадству. Адказнасць і на вас, НН!
  • КамАЗ сила!
    30.10.2023
    КамАЗ - все Беларусь за КАмаз!
  • ІМЯ
    30.10.2023
    Воля, не чытайце на сняданак савецкіх ці рашысцкіх газэт, Воля!
    Да 7 кастрычніка колькі вашых палестынскіх дзяцей было забіта, адкажыце? Ды і пасля, прабачце, але хамас яшчэ ня тое вам распавядзе.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа64

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць