У Расіі вызвалілі хлопца, затрыманага за плакат на беларускай мове

Кірылу Вайтовічу ў лістападзе споўніцца 18 гадоў, таму забірала з паліцыі яго маці. Яна дапамагла супрацоўнікам аддзела па справах непаўналетніх перакласці тэкст, паведамляе «Вясна».

31.10.2023 / 12:23

Нагадаем, хлопца затрымалі ўчора ў Іашкар-Але пасля ўскладання кветак да мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсій — ён размясціў у адной з ніш мемарыяла плакат: «Ноч паэтаў. 29-30 кастрычніка. Вечная памяць ахвярам бальшавiцкага тэрору. Жыве вечна».

Nashaniva.com