Грамадства33

У расійскай Іашкар-Але пасля акцыі памяці ахвяр рэпрэсій аднаго з удзельнікаў затрымалі за плакат на беларускай мове

У Іашкар-Але (Марый Эл) сёння адбылося ўскладанне кветак да мемарыяла ахвярам палітычных рэпрэсій. Да помніка прыйшлі сваякі рэпрэсаваных савецкімі ўладамі. Улады адмовілі ініцыятарам у правядзенні мітынгу.

Пасля ўскладання кветак асноўная частка ўдзельнікаў акцыі адправілася ў музей гісторыі горада (ён знаходзіцца за некалькі дзясяткаў метраў ад мемарыяла), а некалькі чалавек засталіся прывесці ў парадак месца ўскладання кветак.

У гэты момант супрацоўнікі паліцыі падышлі да аднаго з іх — Кірыла Вайтовіча. Маладога чалавека затрымалі за невялікі плакат на беларускай мове: «Ноч паэтаў. 29-30 кастрычніка. Вечная памяць ахвярам бальшавiцкага тэрору. Жыве вечна».

Плакат ён размясціў у адной з ніш мемарыяла — там, дзе знаходзяцца кнігі аб рэпрэсіях і партрэты ахвяр сталінскага тэрору, піша «Вясна».

Каментары3

  • Алек. Ру
    30.10.2023
    Для неадукаваных расейцау́ што у́краінская мова, што беларуская- мовы нацысцкія. Таму й за іх выкарыстоу́ванне караюць
  • Пра што і гаворка
    30.10.2023
    Рэальныя а не міфічныя адносіны да беларусаў і праваслаўных сьвятыняў (крыж Еўфрасіньні Полацкай) калі хто яшчэ сумняваўся і лічыў што Сонцападобны сам выдумаў тэрор да беларускае культуры
  • Bhagawan
    30.10.2023
    Respublika Joškar-Oła

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць