Ізраіль паведаміў аб жорсткіх баях у «глыбіні» сектара Газа

Ізраільская армія захапіла вялікую колькасць зброі.

31.10.2023 / 16:16

Фота: Dan Kitwood / Getty Images

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) вядзе жорсткія баі з рухам ХАМАС «у глыбіні» сектара Газа. За апошнія гадзіны аб'яднаныя сілы ЦАХАЛ на чале з сухапутнымі войскамі нанеслі ўдар па аванпосце руху ХАМАС на поўначы анклава, адзначаецца ў паведамленні, піша РБК.

Акрамя таго, ізраільская армія знішчыла «дзясяткі тэрарыстаў«, ударыла па аб'ектах для запуску ракет і назіральных пунктах, а таксама захапіла вялікую колькасць зброі, у тым ліку пісталеты і выбуховыя прылады, адзначае ЦАХАЛ.

Чытайце таксама:

Нетаньяху абвясціў пра пачатак трэцяга этапу вайны з ХАМАС

Прэзідэнт Ізраіля пацвердзіў гібель 22-гадовай Шані Лук і расказаў некаторыя падрабязнасці

Целы ахвяр атакі ХАМАС былі знойдзеныя ў абдымках 

Nashaniva.com