Пасля працяглага перапынку ў эфір выйшла блогерка Ганна Бонд

Пасля доўгай адсутнасці выйшла ў эфір у інстаграме папулярная блогерка Ганна Бонд. Раней яна была затрыманая і адбывала 15-суткавы арышт.

01.11.2023 / 19:42

«Сябры, паўза зацягнулася, таму я выходжу ў эфір. Я жывая-здаровая, са мной усё добра», — вельмі лаканічна звярнулася да сваіх падпісчыкаў блогерка ў некалькісекундным роліку.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от АННА БОНД (@annabondarchuk)

Ганну Бонд затрымалі ў пятніцу 13 кастрычніка ў публічным месцы. Як паведамлялася спачатку, яе збіраліся судзіць за «непадпарадкаванне міліцыі». Пазней «Вясна» пісала, што блогерку адпусцілі, але, як высветлілася, яна заставалася ў ізалятары — ёй далі 15 сутак. 28 кастрычніка Бонд выйшла на волю.

Ганна Бонд — папулярная лайфстайл-блогерка. У інстаграме за ёй сочаць больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Звычайна яна дзеліцца допісамі пра сваёй жыццё, публікуе гарачыя фоты і часам рэкламуе брэнды.

Чытайце таксама:

Ларыса Грыбалёва паведаміла, што яна дома. ГУБАЗіК змяніў свой допіс

Nashaniva.com