Парламент Латвіі легалізаваў аднаполыя партнёрствы
З 1 студзеня два чалавекі любога полу, якія знаходзяцца ў блізкіх адносінах і вядуць агульную хатнюю гаспадарку, якія не з'яўляюцца пры гэтым сваякамі па прамой лініі або мужам і жонкай, але пры гэтым заявілі пра гатоўнасць клапаціцца адзін пра аднаго, змогуць юрыдычна заключыць у натарыуса партнёрскія адносіны, піша Delfi.lv.
09.11.2023 / 17:02
Гей-прайд у Рызе. Фота: Oksana Dzadan / AP
Да гэтага рашэння Сейм ішоў амаль чвэрць стагоддзя. У чацвер, 9 лістапада, пры падтрымцы 53 галасоў парламент унёс папраўкі ў восем законаў, якія ўводзяць у Латвіі новую юрыдычную форму адносін — інстытут партнёрства.
На працягу 24 гадоў Сейм неаднаразова разглядаў законапраекты, якія прадугледжваюць увядзенне інстытута партнёрства, але ніколі не даводзіў заканадаўчага працэсу да прыняцця рашэння. Цяперашняя спроба, якая нарэшце ўвянчалася поспехам — ужо дзявятая з ліку, нагадала кіраўніца Міністэрства юстыцыі Інэса Лібіня-Эгнэрэ, чыё ведамства падрыхтавала зацверджаныя сёння законапраекты.
У чэрвені гэтага года аналагічнае рашэнне было прынята ў Эстоніі.
Чытайце таксама:
У Эстоніі легалізавалі аднаполыя шлюбы
Ватыкан дазволіў транссэксуалам прымаць хрышчэнне і быць хроснымі