Ва Украіне не зафіксавалі руху расійскіх войскаў пасля ануляванага паведамлення пра перагрупоўку

Цэнтр нацыянальнага супраціву назваў інфармацыю ад Мінабароны РФ пра «перагрупоўку» войскаў, якую адразу анулявалі, інфармацыйнай аперацыяй. Яе мэта, як сцвярджаюць у ЦНС, — адцягненне ўкраінскіх вайскоўцаў.

13.11.2023 / 12:54

«Пакуль, па інфармацыі мясцовых, ніякіх адпаведных рухаў войскаў ворага не зафіксавана. Такім чынам можам канстатаваць, што цяпер адбываецца інфармацыйная аперацыя супраць Украіны», — гаворыцца ў паведамленні ЦНС.

Сёння расійскія інфармагенцтвы апублікавалі навіну аб «перагрупоўцы» расійскіх войскаў, але адразу анулявалі яе. Гаворка ішла пра Херсонскую вобласць, з якой расійская армія была вымушаная адступіць на левы бераг Дняпра.

Nashaniva.com