Ілан Маск: ХАМАС павінен быць знішчаны

Ілан Маск прыехаў у кібуц Кфар-Аза, на які напалі баевікі ХАМАС 7 кастрычніка.

27.11.2023 / 18:16

Ілан Маск (злева) і Біньямін Нетаньяху (пасярэдзіне) у кібуцы Кфар-Аза. Фота: Amos Ben-Gershom (GPO) Handout via Getty Images

«Я наведаў кібуц Кфар-Аза з Іланам Маскам, каб паказаць яму злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя ХАМАС», — заявіў ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаніягу ў X.

Маск і Нетаніягу правялі сумесны жывы эфір у сацсетцы. Падчас трансляцыі бізнэсовец пагадзіўся з прэм'ер-міністрам Ізраіля, што ХАМАС павінен быць знішчаны, піша Meduza.

Маск зазначыў, што хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні Газы пасля вайны. На яго думку, аднаўленне гэтай тэрыторыі будзе важным крокам да прадухілення вайны ў будучыні.

Мільярдэр таксама сказаў, што ахвяры сярод цывільнага насельніцтва «непазбежныя» і што Ізраіль спрабуе пазбегнуць іх у вайне супраць ХАМАС.

Маск прыехаў у кібуц Кфар-Аза на фоне абвінавачанняў у антысемітызме ў свой адрас. 15 лістапада бізнэсовец пракаментаваў допіс у сацсетцы X, у якім гаварылася, што габрэі адчуваюць «дыялектычную нянавісць» да белых людзей. «Вы сказалі чыстую праўду», — напісаў тады Маск.

Чытайце таксама:

Ілан Маск прыляцеў у Ізраіль

ХАМАС вызваліў яшчэ 17 закладнікаў, сярод іх ёсць расеец

Што распавядаюць першыя вызваленыя закладнікі ХАМАС

Nashaniva.com