Армія абароны Ізраіля паведаміла, што ХАМАС перадаў Чырвонам Крыжу яшчэ 17 закладнікаў.

Аўтамабіль Чырвонага Крыжа з ізраільскімі закладнікамі праязджае міма пункта пропуску праз сектар Газа ў Егіпет у Рафахе, 25 лістапада 2023 года. Фота: AP / Fatima Shbair
Як піша The Times of Israel, 14 вызваленых закладнікаў — ізраільцяне, трое — замежнікі. Адзін з вызваленых — расеец з падвойным грамадзянствам.
МЗС Расіі пацвердзіў, што адпусцілі закладніка з расійскім грамадзянствам. Ён быў вызвалены ў выніку прамых дамоўленасцяў з ХАМАС, напісала ў сваім тэлеграм-канале афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.
Раней днямі ХАМАС вызваліў з закладнікаў яшчэ 13 грамадзян Ізраіля і 12 рабочых з Тайланда.
24 лістапада ў сектары Газа пачалася гуманітарная паўза. Згодна з пагадненнем паміж Ізраілем і ХАМАС, апошні бярэ на сябе абавязак вызваліць 50 чалавек у абмен на 150 палесцінскіх зняволеных.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары