Для пераканаўчасці ўключыў відэазванок і паказаў службовае пасведчанне і кабінет. Як у жыхаркі Барысава зніклі 14 тысяч

Жанчыне ў месенджары патэлефанаваў невядомы, які назваўся супрацоўнікам Камітэта дзяржкантролю.

28.11.2023 / 14:18

Скрыншот відэа МУС

У Барысаўскае РУУС звярнулася жанчына, з банкаўскага рахунку якой спісалі буйную суму, паведамляе прэс-служба МУС.

Жанчыне ў месенджары патэлефанаваў невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам Камітэта дзяржкантролю. Ён паведаміў, што работніца банка адкрыла на імя жанчыны некалькі рахункаў, праз якія пералічвае сродкі, здабытыя злачынным шляхам.

Каб абараніць зберажэнні, мужчына загадаў спампаваць дадатак дыстанцыйнага доступу. Для пераканаўчасці ён нават уключыў відэазванок, дэманстраваў службовае пасведчанне і кабінет, у якім знаходзіцца.

Жанчына паверыла махляру і выканала яго ўказанні. Пасля гэтага з яе банкаўскіх картак было спісана звыш 14 тысяч рублёў.

Заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Мінчук перавёў аферыстам 300 тысяч рублёў

Мінчанка аддала ноўтбук варажбіткам за зняцце сурокаў. Але на гэтым праблемы не скончыліся

Тэлефонныя махляры пераканалі ахвяру разбіць дзверы ў банку

80-гадовая жанчына ледзь не прадала кватэру для месенджарных аферыстаў. Але рыэлтары своечасова адумаліся

Nashaniva.com