Качанава пахваліла сілавікоў за адсутнасць скаргаў на іх

Старшыня Савета Рэспублікі правяла ўчора пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі, на якім абмяркоўвалася праца са зваротамі грамадзян у Мінску за студзень—кастрычнік.

29.11.2023 / 07:44

Фота: МУС

Яна сказала, што яе радуе адсутнасць скаргаў на працу праваахоўных органаў.

«Як правіла, на гэтую тэму заўсёды ёсць нараканні. Але па горадзе Мінску ўжо які год дынаміка добрая. І вось учора падчас адзінага дня прыёму грамадзянаў да мяне не звярталіся па пытаннях працы праваахоўных органаў. А гэтая тэма няпростая.

Значыць, можам жа выбудаваць працу так, каб мінімізаваць гэтыя пытанні ці дамагацца таго, каб яны вырашаліся аператыўна. Калі правільна выбудоўваць сістэму ў сваёй працы, а самае галоўнае — аператыўна вырашаць усе пытанні, з якімі звяртаюцца людзі, — убачым», — канстатавала Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Наталля Качанава: Мы ніколі нікому не пагражалі

Наталля Качанава: Руская мова — гэта і наш нацыянальны набытак

«Дапамажыце, пакуль не позна». 1600 чалавек просяць Наталлю Качанаву спыніць будаўніцтва сховішча фекальных адкідаў пад Маладзечнам

Nashaniva.com