Каля Гродна лацінку ліквідавалі нават у назвах польскіх гарадоў

На выездзе з Гродна ў бок Польшчы прыбралі лацінку з дарожных паказальнікаў, паведамляюць крыніцы выдання Most. На іх засталіся надпісы толькі на беларускай мове. Кірыліцай напісаныя назвы не толькі беларускіх, але і польскіх населеных пунктаў.

30.11.2023 / 17:36

Гэта не першая праява барацьбы гродзенскіх чыноўнікаў з лацінскім шрыфтам. Раней у самім горадзе таксама знялі паказальнікі з назвамі вуліц, напісанымі лацінкай.

«Гэтае пытанне ўздымалі многія неабыякавыя грамадзяне, якія ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый», — тлумачыў барацьбу з лацінкай кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

Чытайце таксама:

Дарожнікі заклейваюць лацінку на дарожных паказальніках ФОТАФАКТ

У мінскім метро так спяшаліся пазбавіцца ад лацінкі, што нарабілі грубых памылак у кірыліцы

Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі

Nashaniva.com