Баранавічы: на вачах навучэнцаў каледжа асудзілі і закавалі ў кайданкі 48-гадовага мужчыну
Паводле версіі суда, за інтэрнэт-каментары пра Лукашэнку
01.12.2023 / 11:38
Брэсцкае ТБ апублікавала ролік пра «выязное пасяджэнне Баранавіцкага суда». Судзілі жыхара Баранавічаў, ролю пракуроркі выконвала Святлана Пасемка, ролю суддзі — Мікалай Кміта. Пасяджэнне праходзіла ў Баранавіцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці.
Як устанавіла Берасцейская «Вясна», абвінавачанага завуць Валерый Тацын, яму 48 гадоў. А суд праходзіў 28 лістапада.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён напісаў некалькі інтэрнэт-каментароў пра Лукашэнку, якія палічылі «публічнай абразай». Гэта значыць Тацын, па версіі пракурораў і суда, нібыта здзейсніў злачынства па ч. 1 арт.368 КК РБ.
У выніку яму прысудзілі 1 год калоніі і на вачах навучэнцаў каледжа надзелі кайданкі, вынікае з рэпартажу дзяржаўнага тэлебачання.
Чытайце таксама:
Чарговы суд над блогерам Цыгановічам. Два гады таму яму далі 16 гадоў
У жыхара Кобрына за данат 60 даляраў здзёрлі 2000 рублёў. Але крыміналку ўсё роўна завялі