Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяняліся падарункамі. Колю падарылі кітайскі спартыўны касцюм
Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяняліся падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Пекін падарункамі. Атрымаў падарунак і Мікалай Лукашэнка, які суправаджаў бацьку ў гэтай рабочай паездцы.
04.12.2023 / 12:20
Беларускай дэлегацыі ўручылі яблыкі з правінцыі Хунань і карціну, выкананую тэхнікай шаўковай вышыўкі. Аляксандр Лукашэнка папрасіў яшчэ адну — вялікую, з «кітайскай душою» ў Палац Незалежнасці.
Мікалаю Лукашэнку кіраўнік КНР падарыў спартыўны касцюм з кітайскім сцяжком.
Лукашэнка, са свайго боку, перадаў кітайскаму лідару вырабленую ювелірамі кампазіцыю, што сімвалізуе ініцыятыву Пекіна «Адзін пояс — адзін шлях», шакалад, прадуктовыя навінкі айчынных прадпрыемстваў, а таксама сувенір з валошкамі, заявіўшы, што гэтая кветка — наш нацыянальны сімвал.
Пазней Лукашэнка адправіўся ў Пекінскі ўніверсітэт, дзе праходзіў навучанне яго сын Мікалай. Ці вучыцца ён там цяпер, дакладна невядома.
Чытайце таксама:
Сі Цзіньпін і Лукашэнка абмяркоўвалі вайну ва Украіне
Двух беларускіх зуброў даставілі ў Кітай
«Сколько можно совершать ошибки, товарищи?» Бондарава знайшла новага ворага — васілёк