Польшча размясціла на мяжы з Беларуссю і Расіяй сапёрны батальён
Польшча размясціла новы сапёрны батальён у горадзе Аўгустове, каля мяжы з Расіяй і Беларуссю, паведаміў міністр нацыянальнай абароны Рэспублікі Марыюш Блашчак. Гэта тэрыторыя т. зв. Сувальскага калідора.
04.12.2023 / 22:24
Фота: Ministerstwo Obrony Narodowej / X
«Сёння мы адкрываем новую вайсковую часць тут, у Аўгустове. Гэта вельмі важнае месца на карце бяспекі Польскай Рэспублікі, зыходзячы са становішча, зыходзячы з пагроз, якія чакаюць Польшчу. Гэта сапёрны батальён, які ўваходзіць у склад 15-й механізаванай брыгады. Гэта баявыя адзінкі, якія адказваюць за бяспеку ў паўночна-ўсходняй частцы нашай краіны», — заявіў Блашчак.
Польскі міністр абароны адзначыў, што сапёраў размясцілі ў Аўгустове менавіта з-за блізкасці межаў Расіі і Беларусі.
«У выпадку паўночна-ўсходняй часткі нашай краіны вялікае значэнне мае факт мяжы як з Беларуссю, так і з Калінінградскай вобласцю», — сказаў ён.
Блашчак заклікаў жыхароў Аўгустова паступаць на службу ў новую вайсковую часць, паабяцаўшы «годнае грашовае забеспячэнне і сучаснае ўзбраенне».
Чытайце таксама: