Затрымалі працаўніка Беларусбанка, які ўдзельнічаў у беларускіх шэсцях з 2015-га

ГУБАЗіК змушае яго размаўляць турэмным жаргонам.

15.12.2023 / 15:55

Артур Філіпаў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Затрымалі 35-гадовага Артура Філіпава. Мінчук у 2006-м паступіў на эканаміста ў Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. А пасля сканчэння інстута працаваў у банку — апошнім месцам працы мужчыны стаў Беларусбанк.

У відэа сілавікоў мужчына кажа, што ўдзельнічаў у шэсцях пад нацыянальнай сімволікай з 2015 года. ГУБАЗіК дэманструе адзін з фотаздымкаў Андрэя падчас шэсця ў Курапаты на Дзяды, апошняе такое праходзіла ў 2019-м.

Днямі яго затрымалі. Андрэю закідаюць удзел у пратэстах, падпіскі на розныя «экстрэмісцкія» каналы, перасыланне інфармацыі ў чат-боты медыя і «Голас», а таксама «распаўсюд нацысцкай сімволікі».

У канцы відэа яго змушаюць сказаць «вечар у хату, чыфір у радасць, фарту масць».

У мужчыны непачышчаныя адкрытыя старонкі ў сацсетках. Выглядае, гэта і стала першапачатковай прычынай ягонага затрымання.

Чытайце таксама:

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Nashaniva.com