У выдавецтва, якое друкавала кнігі Акуніна, прайшлі з ператрусам

Следчыя прыйшлі ў выдавецтва «Захараў», якое выпускала кнігі Барыса Акуніна. Учора супраць пісьменніка завялі справы аб дыскрэдытацыі арміі і апраўданні тэрарызму.

19.12.2023 / 15:23

Барыс Акунін

Супрацоўнікі Следчага камітэта Расіі прыйшлі з ператрусам у выдавецтва «Захараў», якое публікуе кнігі Барыса Акуніна, якога напярэдадні ўнеслі ў рэестр тэрарыстаў і экстрэмістаў.

«Прыйшлі са Следчага камітэта з ператрусам. Пакуль нічога не зразумела», — пацвердзіў РБК супрацоўнік выдавецтва.

Выдавецтва «Захараў» заснавалі ў 1998 годзе. Яно было першым выдаўцом Барыса Акуніна, там выходзілі асноўныя кнігі з цыкла дэтэктываў пра Эраста Фандорына.

СК 18 снежня паведаміў, што супраць Акуніна завялі крымінальную справу паводле двух артыкулаў:

Акунін, каментуючы рашэнне фінансавай разведкі, адзначыў, што «пісьменнікаў не абвінавачвалі ў тэрарызме з часоў Вялікага тэрору; гэта не кепскі сон, гэта адбываецца з Расіяй наяве, насамрэч».

На мінулым тыдні выдавецтва АСТ абвясціла пра прыпыненне распаўсюджвання кніг Акуніна, а таксама Дзмітрыя Быкава.

Продаж кніг пісьменнікаў таксама часова спынілі ў сетцы крам «Чытай-горад» і краме электронных кніг «Літрэс», якія кантралююцца кіраўніком АСТ Алегам Новікавым. Летась некалькі тэатраў прыбралі імя пісьменніка з афіш.

Чытайце таксама:

Барыса Акуніна ўнеслі ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў у Расіі

Nashaniva.com