Свет11

Барыса Акуніна ўнеслі ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў у Расіі

Пісьменнік патрапіў у спіс пад сваім сапраўдным імем — Грыгорый Чхарцішвілі.

Расійскага пісьменніка і выдаўца Барыса Акуніна ўнеслі ў пералік «тэрарыстаў і экстрэмістаў» Расфінманіторынгу.

На мінулым тыдні продажы ягоных кніг прыпынілі праз яго выказванні супраць Расіі. Следам за выдавецтвам АСТ такое рашэнне прыняла аб'яднаная сетка «Чытай-горад — Букваед».

Барыс Акунін (нар. у 1956 г. у Грузіі) паслядоўна выступае супраць вайны ва Украіне і крытыкуе Пуціна, з 2014 года ён жыве ў Лондане.

Барыс Акунін — вялікі знаўца японскай літаратуры, але найбольш вядомы серыямі раманаў пра сышчыка Эраста Фандорына і манашку Пелагею, а таксама кніг па «Гісторыі Расійскай дзяржавы». Ён таксама быў рэдактарам серыі дэтэктываў «Лекі ад суму».

У сакавіку 2022 года Барыс Акунін з Міхаілам Барышнікавым і Сяргеем Гурыевым запусціў дабрачынны праект «Сапраўдная Расія» (True Russia), накіраваны на збор сродкаў на карысць украінскіх бежанцаў. 24 мая 2022 года сайт «Сапраўднай Расіі» быў заблакаваны па рашэнні Расійскай Генпракуратуры.

Каментары1

  • Янка
    19.12.2023
    А акунінскі Фандорын - гэта прыклад нахабнай спробы инфільтрацыі заходніх нетрадыцыйных каштоўнасцяў у расейскі свет, якімі рэпцілоідныя касмічныя цывілізацыі спрабуюць знішчыць расейскую веліч і разбурыць расейскую дзяржаўнасць праз назапашванне сперматазоідаў ў галаўным і спінным мозгу жаночага арганізма. Вельмі яскрава і смачна сутнасць гэтага нападу адлюстраваная ў славутым артыкулы "Российская семья как основа отечественной государственности" ў піцерскім часопісу "Юрыдычная навука: гісторыя і сучаснасць" ( http://fonduniver.ru/wp-content/uploads/2023/12/un_2023_9_pb.pdf )

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць