10 гадоў пазбаўлення волі далі Аляксандра Каско, якая вярнулася з-за мяжы

19 снежня ў Гродзенскім абласным судзе вынеслі прысуд Аляксандры Каско, суддзя-Дзмітрый Бубенчык-10 гадоў пазбаўлення волі, пішуць праваабаронцы. 

19.12.2023 / 16:07

Аляксандра абвінавачвалася па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса:

арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);

арт. 391 (абраза суддзі або народнага засядацеля);

ч. 1, 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);

ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім);

ч. 1, 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);

ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);

ч. 3 арт. 203-2 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);

ч.3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці).

 Аляксандра Каско была затрыманая 9 лютага пасля прыезду ў Беларусь.

Nashaniva.com