У Івацэвіцкай калоніі са студзеня прыбяруць відэазванкі для вязняў
Па інфармацыі праваабаронцаў, у папраўчай калоніі № 22 ў Івацэвічах з 1 студзеня адбудуцца негатыўныя змены. Магчымасць відэазванкоў для вязняў прыбяруць, а дазволяць іх толькі ў якасці заахвочвання.
21.12.2023 / 17:45
Звычайныя званкі цяпер будуць адбывацца толькі раніцай з 10:00 да 12:00 і ўвечары з 19:00 да 21:30.
Поўнае прыбіранне дзённых званкоў, меркавана, звязана з рэарганізацыяй працоўных змен на прамзоне. Праз гэта зняволеныя мусяць чакаць у вялікіх чэргах, каб звязацца са сваякамі.
У гэтай калоніі цяпер адбываюць тэрміны не менш за 63 палітзняволеныя.
Чытайце таксама:
Палітвязень, грамадзянін Расіі, паехаў з беларускай турмы на вайну