«Адна з прыпаркаваных машын рэзка ўспыхнула». На паркоўцы ў Гродне згарэлі адразу некалькі легкавікоў

Увечары ў чацвер на адной з парковак у раёне вуліц Таўлая і Малышчынская ў Гродне загарэліся адразу некалькі машын, піша Newgrodno.by.

21.12.2023 / 22:25

«Адна з прыпаркаваных машын рэзка ўспыхнула. Полымя ахапіла яе цалкам. Тут жа агонь перакінуўся на суседнюю машыну», — расказалі выданню відавочцы.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, хутка патушылі агонь, але машыны ўжо да таго часу згарэлі, ад іх застаўся толькі металічны каркас.

Прычына пажару цяпер высвятляецца, як таксама правяраецца, ці не пашкодзіў агонь іншыя машыны. На гэтай паркоўцы яны стаялі вельмі шчыльна адна да адной.

Чытайце таксама:

У Мінску дзевяцігадовую дзяўчынку заціснула дзвярыма аўтобуса

У Магілёве жанчына вырашыла паглядзець на прыбіранне снегу — і трапіла ў бальніцу

Аўтобус «Варшава — Гродна» ўначы ўрэзаўся ў паліцэйскую і пажарную машыны каля Беластока

Nashaniva.com